Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах у мясцовага жыхара канфіскавана тысяча аднаразовых індывідуальных мэдычных засьцерагальных масак.

Як паведаміў БелаПАН старшы інспэктар групы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Натальля Сідзельнік, у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі і інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Баранавічы мужчына трапіў пасьля таго, як на мясцовым тэлебачаньні даў аб'яву аб продажы тысячы масак.

11 лістапада на адной з вуліц райцэнтра 48-гадовы непрацуючы жыхар горада быў затрыманы падчас правядзеньня кантрольнай закупкі 150 масак. Затым у яго было забрана яшчэ 850 штук. Мужчына рэалізоўваў іх, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам упраўленьня дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю па Берасьцейскай вобласьці вырашаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы па ч. 2. арт. 232 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG