Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі прагназуе ВУП на ўзроўні 100%


Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка спадзяецца, што па выніках 2009 года валавы ўнутраны прадукт краіны складзе 100% параўнальна зь мінулым годам.

Пра гэта ён заявіў сёньня падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў. Міністар сказаў, што ВУП за 10 месяцаў параўнальна з тым жа часам мінулага году складае 99%. Галоўная прычына гэтага – спад у аграрным комплексе.

Між тым, летась, калі зацьвярджаліся асноўныя паказьнікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2009 год, ВУП плянавалі на ўзроўні 108 – 110% у параўнаньні з 2008 годам.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе зьніжэньне валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2009 годзе на 3%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG