Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж Беларусьсю і Літвой пачынаецца “цэмэнтная вайна”


Пра гэта паведамляе агенцыя “Baltinfo”.

90% паставак беларускага цэмэнту ў Літву не адпавядае стандартам якасьці. Пра гэта заявіў літоўскі вытворца цэмэнту Akmenes cementas пасьля плянавых праверак імпартуемага ў краіну беларускага цэмэнту. Бальшыня скаргаў на беларускія пастаўкі абсалютна абгрунтаваныя, лічаць прадстаўніца Дзяржаўнай інспэкцыі па нехарчовых таварах Ванда Кярулене.

Гендырэктар Akmenes cementas адзначыў, што прадукцыя беларускіх вытворцаў месяц ад месяца падае ў цане, што зьвязана з патаненьнем нацыянальнай валюты суседняй краіны.

Падзеньне аб’ёмаў будаўніцтва ў Літве зьвязанае з эканамічным крызісам прывяло да скарачэньня маштабаў вытворчасьці адзінага ў Літве вытворцы цэмэнту - завода Akmenes cementas. Паводле ацэнак спэцыялістаў, спажываньне цэмэнту ў краіне скарацілася амаль напалову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG