Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ні выбарчыя зьмены, ні Абхазію з Асэтыяй у парадак дня не ўключылі


Сёньня раніцай дэпутаты Палаты прадстаўнікоў уключылі ў парадак сэсіі чатыры дадатковыя пытаньні. Аднак у гэтым сьпісе няма двух важных: разгляд звароту парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі да кіраўніцтва Беларусі аб прызнаньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і аб зьменах у выбарчае заканадаўства.

Згодна з прыкладным графікам працы на лістапад, да канца гэтага месяца дэпутаты зьбяруцца толькі 25 лістапада на парлямэнцкія слуханьні аб жыльлёвым крэдытаваньні, а затым 27 лістапада на сумеснае паседжаньне абедзьвюх палат Нацыянальнага Сходу, дзе па традыцыі прадстаўнікі ўраду адкажуць на пытаньні дэпутатаў.

30 лістапада прадугледжваецца пленарнае паседжаньне, аднак пры гэтым зроблена заўвага, што яно адбудзецца толькі пры неабходнасьці.

З гэтага вынікае, што да найбольш актуальных пытаньняў дэпутаты зьвернуцца толькі ў сьнежні.

Згодна з рэглямэнтам, восеньская пачынаецца 2 кастрычніка і доўжыцца ня больш за 80 дзён.
XS
SM
MD
LG