Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрываецца Беларускі інвэстыцыйна-эаканамічны форум


12 – 13 лістапада ў Менску адбудзецца Беларускі інвэстыцыйна-эканамічны форум, які будзе праходзіць адначасова з паседжаньнем Кансультацыйнай рады па замежных інвэстыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У чацьвер падчас пленарнага паседжаньня заплянаваныя выступы прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, прадстаўнікоў ЮНКТАД, Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Дзелавой Рады “Беларусь – ЭЗ”, Мытнай камісіі Мытнага Саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, Нямецкага эканамічнага клюбу, іншых.

12 лістапада з 14-й да 16-й гадзіны будзе ажыцьцяўляцца наўпроставая інтэрнэт-трансьляцыя пленарнага паседжаньня на расейскай і ангельскай мовах па адрасу mms://webcast.beltelecom.by/Invest Forum
XS
SM
MD
LG