Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэварднадзе распавёў, як вырашалі аб’яднаньне Нямеччыны


Былі міністар замежных справаў СССР Эдуард Шэварднадзе даў інтэрвію Расейскай службе Радыё Свабода ў сувязі з 20-й гадавінай падзеньня камуністычных рэжымаў у краінах Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы. Між іншым, Шэварднадзе закрануў тэму аб’яднаньня Нямеччыны.

"Пытаньне аб’яднаньня Нямеччыны ў прынцыповым пляне разглядалася ў Канадзе, у Атаве, на канфэрэнцыі міністраў незалежных справаў. І тады было прынята рашэньне аб магчымым аб’яднаньні Нямеччыны. Там жа дамовіліся, што будзе створаны мэханізм пад назвай "дзьве плюс чатыры", то бок, дзьве нямецкія дзяржавы, а таксама Савецкі Саюз, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя. І з дапамогай гэтага мэханізму нам належала ажыцьцявіць працэс з аб’яднаньнем Нямеччыны.

Мяне запыталі: як аднясецца да гэтай праблемы Гарбачоў? А мы зь ім раней гэтую тэму не абмяркоўвалі. Я выйшаў у іншы пакой, пазваніў Гарбачову, расказаў, што ў прынцыповым пляне міністры прынялі рашэньне аб аб’яднаньні Нямеччыны. Гарбачоў задумаўся, а потым адказаў, што гэтае пытаньне рана ці позна трэба вырашаць. Да гэтага ён ніколі не выказваўся ні супраць аб’яднаньня, ні за. Заўсёды ўхіляўся ад гэтага пытаньня рознымі спосабамі. Вось так усё і пачыналася".

Поўнасьць інтэрвію чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG