Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч: Нам як паветра патрэбныя інвэстыцыі


Пятро Пракаповіч
Пятро Пракаповіч

На сэмінары Палаты прадстаўнікоў “Банкаўская сыстэма Рэспублікі Беларусь. Стан, праблемы, пэрспэктывы” сп. Пракаповіч сказаў: “Нам трэба адкрыць краіну для інвэстыцый, замежных і ўнутраных. Нам як паветра патрэбныя вялікія замежныя інвэстыцыі, патрэбны бум замежных інвэстыцый”.

Гэта, на думку, кіраўніка Нацбанку неабходна, каб павялічыць ВУП мінімум у тры разы. Толькі ў такім выпадку, паводле Пракаповіча, Беларусь зможа ўвайсьці ў лік найбольш разьвітых краінаў.

Пётр Пракаповіч заявіў, што ў краіне трэба разьвіваць новыя галіны ў эканоміцы, якія не запатрабуюць значных матэрыяльных рэсурсаў, такія як, напрыклад, нанатэхналёгія, а таксама хуткімі тэмпамі правесьці мадэрнізацыю прадпрыемстваў цягам бліжэйшых 3—4 гадоў.

Да канца года мы павінны прыняць нарматыўныя акты, каб у 2010 годзе Беларусь змагла ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльным бізнэс-кліматам
Пётр Пракаповіч лічыць, што краіна павінна шукаць магчымасьці разьвіць экспартны патэнцыял у тых напрамках, дзе мае ўласную сыравінную базу.

Апроч таго, старшыня Нацбанку заявіў: “Мы павінны раскрыць краіну і з пункту гледжаньня заканадаўчай базы. Да канца года мы павінны прыняць нарматыўныя акты, каб у 2010 годзе Беларусь змагла ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльным бізнэс-кліматам”, паведамляе БЕЛТА.

Больш актыўнае прыцягненьне інвэстыцый мае паспрыяць таму, каб у 2014 выйсьці на дадатнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG