Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвіч: Пісьмо – найбольш балючы і найбольш прыемны для мяне працэс


На сайце svaboda.org адбылася онлайн- канфэрэнцыя - гэтым разам на пытаньні наведнікаў сайту адказваў пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.

З адказаў на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі:

Пісьменьнік адрозьніваецца ад графамана наяўнасьцю ўласнага голасу, а ўласны голас не бывае набытым і ідэальна чыстым, ён складаецца з хрыпаў, толькі пэўнаму чалавеку ўласьцівых мадуляцыяў, магчыма, картавасьці, магчыма, шапялявасьці, трохі сталі, надтрэснутасьці, пісклявасьці, сьліны ў куточках вуснаў... Падрабіць гэта немагчыма. Страта беларускай мовы азначала б для мяне страту індывідуальнасьці...

Пішацца лепш на чужыне. Тут ёсьць магчымасьць абстрагавацца, тут ёсьць цудоўныя ўмовы для працы, тут ёсьць магчымасьць падарожнічаць, адсюль радзіму відаць лепш, чым калі б я знаходзіўся да яе ўшчыльную, бо адсюль яе можна параўноўваць з суседзямі. Тым ня менш, Беларусь я наведваю досыць часта...

Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі.



Відэарэпартаж з прэзэнтацыі кнігі “Халоднае сэрца” ў Менску (nn.by)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG