Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца ўсерасейская акцыя ў абарону Дымоўскага


Расейскія праваабаронцы плянуюць 28 лістапада правесьці ўсерасейскую акцыю ў падтрымку маёра Дымоўскага. На мітынгу ў Наварасійску будзе вылучанае патрабаваньне скасаваць загад пра звальненьне маёра. У іншых гарадах плянуюцца пікеты ў абарону маёра.

Напярэдадні маёр Аляксей Дымоўскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што распавядзе пра тайнае жыцьцё супрацоўнікаў міліцыі толькі асабіста Ўладзімеру Пуціну. Міліцыянт хоча таксама зьвярнуцца да прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева з прапановамі адносна зьменаў структуры МУС.

Цяпер пракуратура Краснадарскага краю праводзіць праверку зьвестак наконт незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, пра што Дымоўскі заявіў у сваім відэазвароце. Праводзіцца і праверка заявы Наварасійскага міліцэйскага кіраўніцтва аб прыцягненьні Дымоўскага да адказнасьці за паклёп. Краснадарская міліцыя правярае таксама вэрсію, што Дымоўскі мог быць выкарыстаны амэрыканскімі спецслужбамі.

Дымоўскі адкінуў абвінавачаньні ў паклёпніцтве. Ён распавёў сьледчым пракуратуры аб парушэньнях у праваахоўных органах, пра якія раней ня згадваў. Паводле маёра, у міліцыю бяруць прадстаўнікоў арганізаванай злачыннасьці, начальства загадвае падкідаць невінаватым людзям улікі і саджаць іх для паляпшэньня паказчыкаў міліцэйскай працы, а некаторыя супрацоўнікі гандлююць наркотыкамі.

На прэсавай кнафэрэнцыі Дымоўскі, у прыватнасьці, назваў імя чалавека, на якога яго прымушалі незаконна завесьці крымінальную справу. Гэта сын падпалкоўніка міліцым Наварасійска з прозьвішчам Слышык. З бацькам гэтага хлопца ў начальніка Дымоўскага нібыта быў канфлікт.

Дымоўскі заяўляе, што баіцца за бясьпеку сваю і сваёй сям'і. У інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода лідэр руху “За правы чалавека” Леў Панамароў сказаў, што пагроза для Дымоўскага сапраўды існуе. Перадусім гэта пагроза арышту, пасьля чаго праваабаронцы наўрад ці яму чым ужо дапамогуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG