Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздраў: колькасьць захварэлых зьніжаецца


Чарга да доктара ў 2-й паліклініцы Менску, 9 лістапада.
Чарга да доктара ў 2-й паліклініцы Менску, 9 лістапада.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па Беларусі назіраецца зьніжэньне захворвальнасьці, выкліканай вострымі рэсьпіраторнымі інфэкцыямі. 9 лістапада, параўнальна зь мінулым панядзелкам, адзначалася зьніжэньне вострых рэсьпіраторных інфэкцый на 40,7% сярод дзяцей і на 43,3% — сярод дарослых.

Паводле міністэрства, карантынныя мерапрыемствы (падаўжэньне школьных вакацыяў ці прыпыненьне навучальнага працэсу) дазволілі зьнізіць удзельную вагу захварэлых дзяцей з 57,6% (31 кастрычніка) да 45,9% (9 лістапада).

На 10 лістапада супраць сэзоннага грыпу прышчэплена амаль 773 тысячы чалавек, што складае 94% кантынгенту групы рызыкі.

Фармацэўтычныя прадпрыемствы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе Мінздраў. Прадпрыемства “Лекфарм” вырабіла болей за 100 тысяч пакункаў арпэтолу, якія бліжэйшымі днямі паступяць у аптэчную сетку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG