Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан у сусьветных рэйтынгах – крыху лепшы за Беларусь


Аб гэтым сьведчыць параўнаньне пазыцыяў абедзьвюх краін у міжнародных рэйтынгах 2009 году.

У складзеным праваабарончай арганізацый “Freedom House” рэйтынгу “Свабода ў сьвеце” за 2009 год Беларусь з Азэрбайджанам трапілі ў катэгорыю несвабодных краінаў, аднак Азэрбайджан атрымаў крыху лепшыя балы ў абедзьвюх улічваных катэгорыях – палітычныя правы і грамадзянскія свабоды.

Азэрбайджан і Беларусь трымаюцца разам і ў рэйтынгу свабоды прэсы за 2009 год, складзеным міжнароднай арганізацыяй “Reporters without Borders”: яны займаюць там адпаведна 146-ае і 151-е месцы.


Паводле складзенага Сусьветным банкам рэйтынгу “Doing Business 2010” аб умовах вядзеньня бізнэсу ў 183 краінах, Азэрбайджан таксама наперадзе – 38-ае месца. Беларусь – на дваццаць прыступак ніжэй.

Паводле “Баромэтру карумпаванасьці”, які штогод складае міжнародная арганізацыя “Transparency International, Азэрбайжан на паў-кроку апераджае Беларусь – іх рэйтынгі складаюць адпаведна 3,3 і 3,4 балы (чым вышэйшы бал – тым больш карумпаваная краіна).
XS
SM
MD
LG