Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільхам Аліеў едзе ў Беларусь

  • БелаПАН

Вечарам 11 лістапада ў Менск прыбудзе прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Ягоны візыт працягнецца да 13 лістапада.

Аліеў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і наведае беларускія прадпрыемствы, паведамілі агенцтву БелаПАН у амбасадзе Азэрбайджану.

Заплянаваны таксама выступ Аліева перад прафэсарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ.


Азэрбайджан У сусьветных рэйтынгах – крыху лепшы за Беларусь


Аб гэтым сьведчыць параўнаньне пазыцыяў абедзьвюх краін у міжнародных рэйтынгах 2009 году.



Лукашэнка і Аліеў могуць абмяняцца досьведам


Напярэдадні афіцыйнага візыту прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева ў Менск мы папрасілі пракамэнтаваць гэтую падзею нашага калегу Кенана Аліева, дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода.

Азэрбайджанскія блогеры за кратам


Два азэрбайджанскія блогеры былі асуджаныя на два і два з паловай гады турмы паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Адвакаты і праваабаронцы лічаць гэты прысуд палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG