Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарам Гарадоччыны загадана зьнішчыць сьвіней у прыватнай гаспадарцы


Такім чынам вэтэрынарныя службы памежнага з Расеяй Гарадоцкага раёну спадзяюцца прадухіліць пашырэньне небясьпечнай хваробы – афрыканскай чумы.

Пакуль што загад аддадзены ў форме рэкамэндацыі: вэтэрынарныя лекары кажуць, што ня будуць хадзіць па дварах ды кантраляваць яго выкананьне. І тычыцца ён у прыватнасьці работнікаў сьвінагадоўчых прадпрыемстваў – да прыкладу, буйнога комплексу ў вёсцы Пальмінка.

Калі жывёла была здаровая, то гаспадары могуць ужываць мяса ў ежу, аднак спажываць мяса забітых сьвіней зь любымі сымптомамі захворваньня забаронена.

Загад пра зьнішчэньне сьвіней у прыватных гаспадарках выкліканы тым, што Гарадоччына мяжуе з Расейскай Федэрацыяй. Праз гэты рэгіён адбывалася транспарціроўка сьвініны з суседняй дзяржавы, спыненая 4 лістапада ў сувязі з пагаршэньнем эпізаатычнай сытуацыі – пашырэньнем у Расеі афрыканскай чумы, віруснай хваробы сьвіней. Чалавек гэтай хваробе не паддатны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG