Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда


Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі завезьлі яго ў пастарунак за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў.

Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.

Віцебскі апазыцыянэр толькі 3-га лістапада аднавіў сваю распаўсюдніцкую дзейнасьць пасьля чатырохмесячнага перапынку: у пачатку лета ён трапіў у шпіталь і пэўны час мусіў ашчаджаць уласнае здароўе. Паводле ягоных словаў, мінулы тыдзень прайшоў спакойна, і толькі сёньня ён трапіў пад увагу міліцыянтаў.

Праз тры з паловай гадзіны дэмактывіста адпусьцілі з пастарунку без складаньня пратаколу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG