Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дырэктар “Гомельпляст” арыштаваны ў Менску


У Менску падчас атрыманьня буйнога валютнага хабару спэцслужбы затрымалі дырэктара ААТ “Гомельпляст”.

Абставіны затрыманьня пакуль не разгалошваюцца. Вядома толькі, што ў прыватным катэджы дырэктара пад Гомелем правялі ператрус. На праверку забралі джып гаспадара.

На заводзе “Гомельпляст” адказваюць, што дырэктар у дадзены момант адсутнічае, зьвязацца зь ім немагчыма. Абавязкі кіраўніка выконвае галоўны інжынэр.

Завод “Гомельпляст” — адзінае ў краіне прадпрыемства, дзе выпускаюцца аднаразовыя мэдычныя шпрыцы.
XS
SM
MD
LG