Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску памерла расейская кінарэжысэрка


Марыя Салаўцова
Марыя Салаўцова

44-гадовая Марыя Салаўцова паступіла ў 3-і гарадзкі клінічны шпіталь Менска з сымптомамі грыпу, яе стан імкліва пагаршаўся і жанчыну тэрмінова перавялі ў рэанімацыю. Нягледзячы на высілкі лекараў, 10 лістапада Марыя Салаўцова памерла. Расейскія калегі рэжысэркі не выключаюць, што яна памерла ад “сьвінога грыпу”.

Супрацоўнік амбасады Расеі ў Менску Вадзім Гусеў пацьвердзіў факт сьмерці грамадзянкі Расейскай Фэдэрацыі:

“Сёньня ў консульскі аддзел амбасады паступіў зварот ад калегі Салаўцовай. Яна зьвярнулася да нас па тэлефоне, цікавілася фармальнасьцямі перавозу цела на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Яна была цалкам праінфармаваная і вось літаральна зараз наш супрацоўнік консульскага аддзелу выяжджае ў шпіталь”.

Карэспандэнт: “Што вядома пра само знаходжаньне Салаўцовай у Менску?”


“Збольшага я і сам ведаю пра гэта са СМІ – здымала тут фільм, кшталту тэлевізійнага сэрыялу. Нічога не магу дадаць да гэтай інфармацыі. Але магу зазначыць, што за час яе хваробы ніхто да нас не зьвяртаўся. Толькі сёньня, пасьля сьмерці, затэлефанавала яе калега зь яе ж здымачнай групы”.

Карэспандэнт: “Тэлефанавалі з Менску ці Санкт-Пецярбурга?”


“Як мне сказалі ў нашым консульскі аддзеле, тэлефанавалі з гатэлю і туды таксама зараз паедзе наш консульскі работнік. Дадам толькі, што амбасада акажа ўсю неабходную консульскую дапамогу з афармленьнем дакумэнтаў і адпраўкі цела на тэрыторыю Расеі”.

У менскім клінічным шпіталі №3 пацьвердзілі інфармацыю пра сьмерць 44-гадовай Марыі Салаўцовай. Пры гэтым тут не ўдакладняюць дыягназ хваробы, а толькі кажуць, што жанчыну прывезьлі на хуткай дапамозе і яна ад пачатку была ў вельмі цяжкім стане.

Аднак галоўны лекар 3-га менскага гарадзкога клінічнага шпіталя Ўладзімір Комар адмоаіўся камэнтаваць Інтэрфаксу сьмерць жанчыны:

“Я ня буду пацьвярджаць або аспрэчваць гэтую інфармацыю. У мяне няма на гэта паўнамоцтваў”.

Сваю адмову пракамэнтаваць інфармацыю пра сьмерць расейскай грамадзянкі Комар матываваў тым, што ў яго няма на гэта дазволу ад Камітэту ў справе аховы здароўя Мінгарвыканкаму.

З расейскіх мэдыяў вынікае, што ў Менску Марыя Салаўцова знаходзілася на здымках новага фільму. Салаўцова нарадзілася 23 траўня 1965 году ў Санкт-Пецярбурзе. Здымала дакументальнае і гульнявое кіно, пачынала ў 1990-я на студыі “Нева-1”. Зьняла такія дакумэнтальныя фільмы, як “Дзеці блякады”, “Апошняя вахта”, фільм-партрэт “Надзея Кашаварава”, сэрыялы “Марскія д’яблы”, “Паляваньне на Папялушку” ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG