Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЕ ВЫХОДЗЬЦЕ БЕЗ ПАРАСОНА:


Будзе ісьці дождж, але бязь сьнегу. Тэмпэратура: +2 — +7.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Літаратурна-мастацкі вечар "Літоўская Радзівіліяда" ў рамках выставы "Міленіюм Літвы". Палац мастацтва, Менск, 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


На сэсіі Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл выступае з прамовай, прымеркаванай да 20-х угодкаў падзеньня камунізму у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1918 было падпісанае так званае Камп’енскае замірэньне, якое закончыла І сусьветную вайну. У Варшаве палякі абвясьцілі пра ўзьнікненьне незалежнай польскай дзяржавы пасьля 123 гадоў падзелу сваёй краіны паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй — дата сьвяткуецца як дзень незалежнасьці Польшчы.

У 1923 Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераехаў ў Коўна ў Прагу.

У 1992 Беларусь ўсталявала дыпляматычныя адносіны з Ватыканам.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Трагедыя сучаснага чалавека ня ў тым, што ён ведае штораз менш пра сэнс свайго жыцьця, а ў тым, што гэта штораз менш яго хвалюе." — Вацлаў Гавэл
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG