Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пнэўманіі ў Гомельскай вобласьці памерлі восем чалавек


Пнэўманія ў вобласьці дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей. Паводле інфармацыі прэс-службы Гомельскага аблвыканкаму, працягваецца ўздым захворваньняў на грып і вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі. З 2 па 9 лістапада ў 18 кантрольных гарадах краіны зарэгістравана 223.349 выпадкаў грыпу і ВРЗ.

Паводле агенцтва БелаПАН, сярод кантрольных гарадоў найбольш высокія ўзроўні захворваньняў на грып і ВРІ рэгіструюцца ў Рэчыцы, Гомелі, Мазыры, Маладэчне, Магілёве, Віцебску, Барысаве, Менск і Салігорску.

У Гомельскай вобласьці з 2 па 9 лістапада дыягназ "грып" і "вострыя рэсьпіраторныя захворваньні (ВРЗ)" пастаўлены 48.752 пацыентам, зь іх удзельная вага дзяцей склала 49% (24051), дарослых — 51% (24701). Удзельная вага шпіталізаваных склала 2,7% (1.299 чалавек). Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (60%).
XS
SM
MD
LG