Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі можа зьявіцца сыстэма жыльлёвых ашчаджэньняў


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ініцыююць стварэньне ў Беларусі сыстэмы жыльлёвых ашчаджэньняў. Аб гэтым паведаміла старшыня Сталай камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты прадстаўнікоў Галіна Палянская.

Паводле БЕЛТА, цяпер у Беларусі ў чарзе на жыльлё стаяць каля 701 тысячы чалавек. Нягледзячы на даволі высокія тэмпы будаўніцтва жыльля, на думку дэпутаткі, забясьпечыць усіх ахвочых з выкарыстаньнем толькі льготнага крэдытаваньня нерэальна.

Мэханізм фінансаваньня сыстэмы жыльлёвых ашчаджэньняў мае быць заснаваны на назапашваньні індывідуальных сродкаў для далейшага атрыманьня крэдыту на пакупку жытла. Чалавек падпісвае дамову, робіць узносы, набягаюць працэнты, дзяржава налічвае яму жыльлёвыя прэміі. Праз 5-7 гадоў, пасьля назапашваньня пэўнай сумы, чалавек выкарыстоўвае яе ў якасьці першага ўзносу для атрыманьня іпатэчнага крэдыту.

Падрыхтаваны праект адпаведнага закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG