Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: “Лукашэнка ўжо даўно дэвальваваў свае заявы”


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Сёньня на нарадзе па ўдасканальваньню выбарчага заканадаўства Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “у нас няма ніякай алергіі, ніякага адмаўленьня тых патрабаваньняў, якія ўносіць Эўрапейскі Зьвяз. Проста нам патрэбна крыху часу. І мы практычна ўсе 12 патрабаваньняў ад Эўропы прымаем – без шкоды для нашай унутранай палітыкі”.

Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька не верыць у шчырасьць новай заявы кіраўніка беларускай дзяржавы:

“Аляксандру Рыгоравічу нешта сказаць, што семечку разгрызьці. Сёньня мы пачулі адно. А не так даўно Лукашэнка заяўляў, што 12 умоваў напісалі тут, у Беларусі, і перадалі ў Брусэль невялікага розуму людзі. Гэта настолькі наіўныя і непрымальныя прапановы для нас, што проста сьмешна. І гэта казаў ніхто іншы, як Лукашэнка. Таму давайце паглядзім, што будзе насамрэч, на практыцы.

Аляксандар Лукашэнка за 15 гадоў вельмі дэвальваваў свае заявы. Яны, як валюта ў нейкай афрыканскай краіне, якая цягам аднаго дня дэвальвуецца на 1000%”.
XS
SM
MD
LG