Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на ўтрыманьне чыноўнікаў “саюзнай дзяржавы” скароцяць?


Выдаткі на ўтрыманьне чыноўнікаў так званай “саюзнай дзяржавы” ў 2010 годзе плянуецца скараціць. Інфармацыя аб гэтым прагучала на паседжаньні Камісіі Парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі па бюджэце і фінансах, якое прайшло сёньня ў Маскве.

Як падае агенцтва БЕЛТА, мяркуецца, што выдаткі на ўтрыманьне органаў “саюзнай дзяржавы” зьнізяцца з 7% да 6% ад агульнага бюджэту. Пры гэтым на ўтрыманьне сакратарыяту Парлямэнцкага сходу намечана зэканоміць 10 мільярдаў расейскіх рублёў, а Сталага камітэту “саюзнай дзяржавы“ – 15 мільярдаў расейскіх рублёў.
XS
SM
MD
LG