Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: “12 умоваў ужо даўно сфармуляваныя ў Канстытуцыі”


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Сёньня на нарадзе па ўдасканальваньню выбарчага заканадаўства Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “у нас няма ніякай алергіі, ніякага адмаўленьня тых патрабаваньняў, якія ўносіць Эўрапейскі Зьвяз. Проста нам патрэбна крыху часу. І мы практычна ўсе 12 патрабаваньняў ад Эўропы прымаем – без шкоды для нашай унутранай палітыкі”.

Палітоляг Алесь Лагвінец найперш зьвяртае ўвагу на тое, што Аляксандар Лукашэнка не называе канкрэтнага часу выкананьня 12 вядомых патрабаваньняў Эўразьвязу да Беларусі:

“Тыя 12 умоваў, якія сфармуляваў Эўразьвяз, ужо даўно сфармуляваныя ў Канстытуцыі Беларусі. І яны ўжо даўно, ад самага пачатку, мусілі бы выконвацца. Але і сёньня, як і раней, не шмат палітычнай волі, каб іх выконваць.

А тое, што 12 умоваў адпавядаюць беларускаму нацыянальнаму інтарэсу і накіраваныя на тое, каб гарантаваць палітычныя правы і свабоды беларускіх грамадзянаў, гэта відавочна”.
XS
SM
MD
LG