Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менск кіруецца прадстаўнічая дэлегацыя зь Нямеччыны


Дэлегацыя зь Нямеччыны прыме ўдзел у Беларускім інвэстыцыйна-эканамічным форуме, які 12-13 лістапада пройдзе ў Менску. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Ўладзімер Аўгусцінскі.

Як падае БЕЛТА, слоў Уладзімер Аўгусцінскі сёньня на сустрэчы з журналістамі заявіў, што "Беларусь і Нямеччына зьвязаны цеснымі сувязямі эканамічнага супрацоўніцтва". Аб гэтым, на яго думку, сьведчаць і паказьнікі двухбаковага тавараабароту, які з 2002 па 2008 год патроіўся. За 9 месяцаў гэтага году беларускі экспарт у Нямеччыну практычна захаваўся на ранейшым узроўні, нягледзячы на сусьветны эканамічны крызіс, а імпарт зь Нямеччыны скараціўся, але не так значна, як у іншых краінах.

Уладзімер Аўгусцінскі выказаў упэўненасьць, што беларуска-нямецкія эканамічныя сувязі будуць умацоўвацца.
XS
SM
MD
LG