Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сярэдзіне лістападу ў ЭЗ будзе разглядацца беларускае пытаньне. З гэтай нагоды праваабаронцы Швэцыі – краіны, якая старшынюе ў ЭЗ, прапанавалі свой новы праект на сайце Youtube. Няўрадавая арганізацыя Östgruppen запрасіла 12 вядомых беларускіх экспэртаў даць сваю ацэнку таму, наколькі гатовая Беларусь выканаць 12 патрабаваньняў Эўразьвязу, расказаць пра сёлетнюю сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Як заявіў адзін з аўтараў праекту, кіраўнік Östgruppen Марцін Угла, “пакуль не выглядае, што Беларусь ідзе насустрач выкананьню 12 патрабаваньняў ЭЗ. Некалькі рухаў у бок дэмакратыі, зробленых пасьля восені 2008, выглядаюць касмэтычнымі. Па-ранейшаму дзейнічаюць рэпрэсіўныя законы, ажыцьцяўляецца перасьлед іншадумцаў, адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў”.

Марцін Угла таксама падкрэсьліў, што “Östgruppen ня супраць дыялёгу паміж Беларусьсю і ЭЗ. аднак гэта не павінна ісьці супраць правоў чалавека”.

Downloads: Views: 23

Праваабаронца Алег Гулак

Downloads: Views: 1

Кіраўнік Беларускай Асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна

12 ацэнак беларускіх экспэртаў можна ўбачыць ТУТ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG