Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у Беларусі кожны год памірае ад пнэўманіі каля 800 чалавек. У 2005 годзе гэтая лічба дасягнула тысячы чалавек.

У інтэрвію “Комсомольской правде” намесьнік міністра аховы здароўя Валянціна Качан апавяла, што ад студзеня да лістапада гэтага году ад запаленьня лёгкіх у Беларусі памерла 320 хворых.

Загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка ў інтэрвію "Эўрарадыё" паведаміла, да канца году ад пнэўманіі могуць памерці яшчэ некалькі соцень жыхароў Беларусі.

“Прыкладна 50 на 50.Калі дагэтуль недзе каля 300 было, то можна чакаць, што цягам 2 месяцаў яшчэ 300 сьмерцяў будзе.

Лічбы, якія мы маем цяпер, з дакладнасьцю прыблізна да адзінкі адпавядаюць эпідэміі ад студзеня 2007 году, не вышэй, прыкладна тыя ж лічбы. Але ў студзені гэта ўспрымаецца як нармальная рэч, а ў кастрычніку-лістападзе здаецца нечым парадаксальным”.

Але што тычыцца працэнту выпадкаў грыпу ў агульнай колькасьці захворваньняў, то “такой колькасьці хворых на ВРВІ, а менавіта на грып, не было ўжо цягам 15—20 гадоў”,сказала Эўрарадыё А.Фісенка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG