Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: у школах прыпынілі заняткі


Прычынай сталася перавышэньне ў большасьці школаў 30% узроўню захворвальнасьці сярод школьнікаў. Заняткі пакуль прыпынілі на тыдзень. Пра гэта нашаму радыё паведаміла намесьніца загадчыка Лідзкага РАНА Аляксандра Дзярбан.

Спадарыня Дзярбан удакладніла, што рашэньне было прынята раённай санэпідэмстанцыяй дзеля прафіляктыкі, каб не дапусьціць распаўсюджваньня хваробы.

Са слоў чыноўніцы, не ўва ўсіх 16 школах гораду парог захворвальнасьці перавысіў 30%. У вясковых школах раёну заняткі працягваюцца.

Усім ахвотным дзецям, як кажа спадарыня Дзярбан, са згоды бацькоў робяцца прышчэпкі ад грыпу. Настаўнікі кожны дзень ходзяць у школу і займаюцца мэтадычнай працай, за гэты пэрыяд ім выплацяць сярэднямесячны заробак.

Са слоў спадарыні Дзярбан, дзіцячыя садкі ў горадзе працуюць надалей, бо парог захворвальнасьці там значна ніжэйшы, чым у школах.

Сёньня ж стала вядома, што на карантын зачыніўся і мастацкі каледж у мястэчку Мір.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG