Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня парлямэнт Малдовы ня змог выбраць прэзыдэнта краіны. У Малдове, дзе кіраўніка дзяржавы абіраюць дэпутаты аднапалатнага парлямэнту, фракцыя камуністаў адмовіліся галасаваць і пакінула залю.

А ў правячай дэмакратычнай кааліцыі, якая вылучала ў прэзыдэнты лідэра Дэмакратычнай партыі Марыяна Лупу, не хапіла неабходнай колькасьці галасоў. Такім чынам, яшчэ адна спроба абраць прэзыдэнта скончылася няўдала.

Лідэр камуністаў і былы прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін заявіў, што праз байкот абраньня новага прэзыдэнта камуністы спадзяюцца правесьці новыя парлямэнцкія выбары і ўзяць рэванш на іх у дэмакратычнага альянсу “За эўрапейскую інтэграцыю”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG