Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьмерць ад імгненнай пнэўманіі ў гомельскім сухотным шпіталі


Намесьнік галоўнага ўрача Гомельскага абласнога сухотнага клінічнага шпіталя Аляксандр Шыраеў паведаміў БелаПАН --> http://by.belapan.com , што ў шпіталі некалькі чалавек памерлі ад імгненнай пнэўманіі.

Ён паведаміў, што нябожчыкі мелі хранічныя захворваньні і, што яны былі ў веку да 65 гадоў.

Ён паведаміў: “Ад маланкавай пнэўманіі пацыенты не застрахаваныя. Высокая тэмпэратура, хуткая інтаксыкацыя — і ўсё. Многія людзі прызвычаіліся жыць наўдачу — павысілася тэмпэратура, прынялі гарачкапаніжальнае, лекара не выклікаюць. Губляецца час”.

Мэдык зазначыў, што ў лябараторыі цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі пакуль няма зьвестак пра тое, што ў памерлых ці хворых у шпіталі ёсьць вірус А(H1N1).

Аляксандр Шыраеў паведаміў, што дзеці хварэюць лягчэй за дарослых.

6 лістапада абласны сухотны шпіталь быў дзяжурны. Туды прывезьлі 42 пацыенты з пнэўманіяй. 8 лістапада паступілі два чалавекі, а да вечара 9 лістапада — трое пацыентаў.

XS
SM
MD
LG