Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За польскія тавары можна патрапіць у турму


Мытная служба пачала спаганяць падаткі з гарадзенцаў, якія часта прывозілі з Польшчы тавары на значныя сумы. Гэта робіцца на падставе дакумэнтаў польскай мытні, паводле якіх беларускія грамадзяне за набытыя ў суседняй краіне рэчы вярталі падатак на дададзеную вартасьць, так званы VAT — гэта прыблізна 20% ад цаны. Як беларускія службы змаглі атрымаць такія зьвесткі?

Гарадзенец Мікалай добра ведае, што многія гарадзенцы традыцыйна купляюць у Польшчы рэчы, а потым ім вяртаюць частку кошту гэтых рэчаў, бо польскі бок зацікаўлены, каб замежнікі набывалі тавары, і стымулюе гэтую зацікаўленасьць грашова.

Мікалай: “ВАТ” увогуле ня тычыцца нашай краіны, гэта проста палякі зьніжку робяць людзям, вяртаюць падатак на дададзеную вартасьць на тавар ад двухсот і болей злотых. Я ня ведаю, як нашыя даведваюцца. Палякі не даюць гэтых папераў для іх. Як можна даведацца, што наш чалавек дзьвесьце разоў зьезьдзіў у Польшчу і “ВАТ-ы” “адбіў? Раней нашая мытня рабіла запыты і палякі давалі сьпісы тых, хто ўвозіў тавары з “ВАТ-ам” за апошні год, напрыклад, а цяпер нібыта перасталі даваць. Гэта толькі чыста псыхалягічна могуць “наехаць” на чалавека, што вось у нас ёсьць сьпісы, аддзел кантрабанды, прыкладам. Выклікаць, сказаць: вось ты часта езьдзіш, у нас ёсьць сьпісы, у палякаў узялі. Ніхто не абавязаны даваць нашым такія сьпісы”.

Ці мае інфармацыю наконт асобаў, якім у Польшчы вяртаюць частку грошай за купленыя тавары, Гарадзенская рэгіянальнай мытня, а калі мае, то адкуль? — пытаньне да намесьніка начальніка арганізацыі мытнага афармленьня і кантролю Івана Целяшынскага.

Целяшынскі: “Не, канечне, мы кантралюем частату перамяшчэньня тавараў. У нас дзейнічаюць мэтадычныя рэкамэндацыі аб прызначэньні тавару, мы іх выкарыстоўваем у працы. Проста рэч цяпер, напэўна, пра іншы пэрыяд. Магчыма, гэта ня гэты год і не мінулы, а магчыма, 2004-ты, 2003-ці або 2005-ты, калі гэтыя падзеі “мелі мець месца”, можа быць”.

А ці такой інфармацыяй польская мытная служба сапраўды абменьваецца з нашай?

Целяшынскі: “Гэтая інфармацыя з разраду службовай. Мы абменьваемся пэўнымі зьвесткамі, але якімі, скажам так, напэўна, гэта няхай застанецца службовай інфармацыяй. У прыватнасьці, па “ВАТ-ах” — гэта напэўна не зусім да нас пытаньне”.

Журналіст “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут кажа, што зьява набыла масавыя памеры: супраць гарадзенцаў або распачынаюць крымінальныя справы за кантрабанду, або спаганяюць зь іх вельмі вялікія сумы. Ці сапраўды гэта пакараньне за вернутую палякамі частку кошту тавару, набытага ў Польшчы? Андрэй Пачобут кажа: калі ёсьць зьвесткі, што чалавек часта езьдзіў у Польшчу і вяртаўся з таварам, то робіцца выснова — ён прывозіў не для сябе, а на продаж.
аграмадныя штрафы: дзевяноста тысяч даляраў, сто тысяч..

Пачобут:
“Гэтыя дзеяньні ўладаў укладаюцца ў барацьбу з экспартам. Цяпер усе дзяржаўныя ўстановы займаюцца продажам тавараў, разгрузкай складоў. Гэтым, як бачна, займаецца таксама КДБ, які “прышчучвае” чаўнакоў, абараняючы рынак ад тавараў, якія плывуць з Польшчы. А па-другое, налічваюць аграмадныя штрафы: дзевяноста тысяч даляраў, сто тысяч — я бачыў, столькі налічылі не падатку, а мытнай пошліны зь пянёй разам, якая набегла, напрыклад, з 2004 году”.

Андрэй Пачобут кажа: некаторыя ўжо апынуліся за кратамі. У яго ёсьць дакумэнты, копіі рашэньняў.

Пачобут: “У мяне рашэньне мытні пра неабходнасьць спагнаньня мытных плацяжоў, працэнтаў і пеняў. Тут напісана: зьвесткі аб фактах незаконнага перамяшчэньня тавараў вышэйуказаным грамадзянінам, пералік гэтых тавараў і іх кошт прадстаўлены ў мытню ў электронным выглядзе як дадатак да ўказанага ліста з УКДБ”.

Такіх рашэньняў шмат, Андрэй Пачобут кажа пра сотні. Ён зазначае пры гэтым:

“Што цікава: гэтая інфармацыя, якую мае КДБ у электронным выглядзе, яна не зьяўляецца доказам, яна не легалізаваная на тэрыторыі РБ, гэта апэратыўная інфармацыя… Хто плаціць, хто скаргі піша, але ў асноўным плацяць. Але ёсьць людзі, якія ўжо сядзяць у турмах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG