Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы Сьвет старой Горадні


У гэтым доме на Новым Сьвеце месьціцца музэй Максіма Багдановіча
У гэтым доме на Новым Сьвеце месьціцца музэй Максіма Багдановіча

Круглы стол “Гарадзенскі Новы Сьвет. Пэрспэктывы аднаўленьня і захаваньня” — такое мерапрыемства адбылося ў горадзе над Нёманам 8 лістапада ў Таварыстве беларускай школы. На яго сабралася каля трыццаці асобаў.

Новы Сьвет — былое прадмесьце, што стваралася з канца ХІХ стагодзьдзя і якое сёньня знаходзіцца побач з гістарычнай забудовай. Аднак Новы Сьвет не зьяўляецца ахоўнай зонай, днямі афіцыйная прэса пацьвердзіла, што ўлады маюць намер істотна прарэдзіць старыя кварталы, захаваць толькі частку дамоў, астатнія зруйнаваць.

Хрысьціна Марчук
Хрысьціна Марчук
, пазнаёміла прысутных з дыскам, на якім запісаны працы ўдзельнікаў фотапленэра “Адкрый Новы Сьвет”. Іх цікавілі ня толькі старыя дамы, але таксама людзі, каты, кветнікі. Як сказала Хрысьціна, у Новым Сьвеце захавалася пакуль аўра, якая можа быць страчана. Яна кажа: адныя наведнікі Горадні зазначаюць, што робяцца лепшымі ходнікі, становіцца чысьцей, іншыя зьвяртаюць увагу на камяніцы, якія зьнікаюць і якія былі яшчэ нядаўна на месцы. Такія вынікі рэканструкцыі старой часткі Горадні, што праводзяцца апошнімі гадамі ўладай.


Юлія Катаржынская
Юлія Катаржынская
паведаміла, што ў Новым Сьвеце адбыўся мастацкі пленэр, у якім удзельнічалі дзеці. Іхнія малюнкі, а таксама фотаздымкі 9 лістапада можна будзе ўбачыць на выставе “Таямніцы Новага Сьвету”, што адкрыецца ў дзіцячай філіі абласной бібліятэкі імя акадэміка Карскага.


Андрэй Вашкевіч
Падсумоўваючы вынікі “круглага стала” гісторык Андрэй Вашкевіч сказаў, што матэрыялы, якія датычаць Новага Сьвету, яны мяркуюць даслаць у Міністэрства культуры са спадзяваньнем на дыялёг з уладамі адносна далейшага лёсу гэтай цікавай часткі Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG