Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьцяжка “Акупанты – вон!” у Віцебску


Расьцяжка зьявілася на 9-павярховым доме на Плошчы Перамогі – там, дзе вялікія літары складаюць надпіс “Подвиг советского народа бессмертен”.

Невядомыя вывесілі расьцяжку “Акупанты – вон!” якраз на слове “советского”. На думку віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, гэта было зроблена знарок, і менавіта сёньня, 7-га лістапада – на знак пратэсту супраць таго, што ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаюцца ў Беларусі як дзяржаўнае сьвята.

Расьцяжка правісела нядоўга: недзе праз паўгадзіны яе зьнялі міліцыянты. Але тых, хто яе вывесіў, супрацоўнікі міліцыі не знайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG