Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтае сьвята трэба адзначаць з чырвонымі й чорнымі сьцягамі”


Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі мясцовай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай адзначылі ўгодкі бальшавіцкага перавароту 1917 году.

Нягледзячы на моцны дождж, каля двух дзесяткаў камуністаў сабраліся на цэнтральным пляцы й усклалі чырвоныя гвазьдзікі да помніка Леніну.

Што азначае для гомельскіх прадстаўнікоў ПКБ дзень 7 лістапада?

Спадарыня Раіса:

“Да Ўладзімера Ільіча прышлі падзякаваць за тое, што ў нас было шчасьлівае дзяцінства, юнацтва й гады, калі мы атрымалі і адукацыю, і кватэры – і ўсё бясплатна”.

Спадар Уладзімір:

“Гэта вялікі дзень чалавецтва – Кастрычніцкая рэвалюцыя, яна перавярнула ўвесь сьвет. Зараз гэты дзень у нас лічыцца сьвятам Кастрычніцкай рэвалюцыі, а фактычна справы ідуць у адваротны бок. Пярэваратні фактычна падтрымліваюць рэстаўрацыю капіталізму. Таму гэтае сьвята трэба адзначаць з чырвонымі й чорнымі сьцягамі”.

Перад апазыцыйнымі камуністамі гвазьдзікі да помніка Леніну паклалі прадстаўнікі мясцовай улады й КПБ – артадаксальнай партыі камуністаў.

Напярэдадні гарадзкія ўлады вывесілі на слупах кантактнай тралейбуснай лініі рознакаляровыя сьцяжкі й расьцяжкі: “7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі”.


Сёньня ж быў адкрыты рух па новым мосьце праз раку Сож, які злучыў Навабеліцкі раён з цэнтральнай часткай гораду. Будаўнікі працавалі нават у начны час, каб пасьпець здаць мост да 7 лістапада.

ВІДЭА


Актывісты ПКБ усклалі кветкі да помніку Ленін
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:27 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG