Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да карэспандэнта польскага выданьня "Gazeta Wyborcza" зьвярнуўся жыхар Горадні, якога абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці на падставе падаткавых дакумэнтаў з Польшчы.

У ліпені бягучага году гарадзенец, які прасіў не называць сваё імя, атрымаў ліст ад мытні ў Горадні. Мытнікі спасылаліся на інфармацыю ад КДБ і абвінавачвалі прадпрымальніка ў нясплаце падаткаў. Да ліста былі прыкладзеныя больш як 200 зьдзелак вяртаньня падатку на дадатковую вартасьць, які ён легальна атрымаў у Польшчы, вывозячы тавар за мяжу.

Ля кожнай зьдзелкі была дата, подпіс і тып польскіх тавараў.

Як паведаміў Свабодзе карэспандэнт "Gazety" Анджэй Пачобут, такія дадзеныя маглі сыходзіць толькі з крыніц у Польшчы:

“На падставе гэтых дакумэнтаў людзям налічаюць вялізныя падаткі за тое, што яны не сплацілі мыта пры перамяшчэньні тавару праз мяжу. Інфармацыю пра вяртаньне падатку у Польшчы беларускія падатковыя органы маюць ажно з 2004 году”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG