Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажырскі самалёт Аэробус-320 аварыйна прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Менск у 13:52, паведаміла агенцтву Інтэрфакс крыніца, блізкая да міністэрства транспарта Беларусі.

"Самалёт сеў удала. Аэробус ляцеў з Італіі ў Маскву. У раёне Берасьця адбылася расколіна лабавога шкла ў кабіне пілёта", - сказаў суразмоўца агенцыі.

Ён таксама адзначыў, што пасажыры самалёта, магчыма, хуткім часам будуць дастаўлены ў Маскву бліжэйшым рэйсам зь Менску.


XS
SM
MD
LG