Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанцы пагражаюць крымінальнай справай, Дземідзенку – турмой


 Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка на адной з акцый памяці зьніклых

Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка на адной з акцый памяці зьніклых

Затрыманая сёньня раніцай актывістка “Маладога Фронту” Наста Палажанка паведаміла Свабодзе па тэлефоне, што міліцыянты пагражаюць ёй крымінальнай справай паводле артыкулу 193 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Дзяўчына ўжо больш за тры гадзіны знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.

Мікола Дземідзенка пасьпеў перадаць сваім сябрам, што ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУС і хутчэй за ўсё адвязуць у турму на Акрэсьціна.

Нагадаем, актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку затрымалі міліцыянты, калі яна выходзіла з пад’езду ўласнага дому ў Менску. Яе паплечнік Мікола Дземідзенка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG