Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Мікола Дземідзенка


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Цяпер маладафронтаўца вязуць у РУУС.

Мікола Дземідзенка лічыць, што гэта прэвэнтыўнае затрыманьне, каб папярэдзіць акцыі з нагоды 7 лістапада.

Нагадаем, раней каля пад’езду ўласнага дому была затрыманая паплечніца Міколы Наста Палажанка, якая зараз знаходзіцца ў адным з менскіх РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG