Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя! 7-8 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Пацяплее:


7 лістапада дажджы, +7, у нядзелю дажджоў менш, а градусаў больш: +13

Каму сьвята, каму кроў і сьлёзы


“Агульнарэспубліканскі, сьвяточны і непрацоўны” – так паводле прэзыдэнцкага ўказу 1995 году дзень бальшавіцкага перавароту 1917 году быў вернуты у лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць на 60 мільёнаў чалавек. Мясцовыя камуністы пойдуць ускладаць кветкі да помнікаў Леніну, беларуская моладзь рыхтуе свае падарункі.

Не праходзьце міма:


8 лістапада КХП-БНФ правядзе шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры, дзе ў часе сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы. 11:30, ДК Камвольнага камбінату

8 лістапада – напярэдадні падзеньня Бэрлінскага мура: сьвяткаваньне 20 гадоў зьнікненьня «Жалезнай заслоны». У праграме: дыскусія са сьведкамі падзеяў, прэзэнтацыя вынікаў творчага конкурсу «Сямейны альбом. 1989—2009», паказ фільму «Царква Сьв.Мікалая». Імпрэза па-нямецку. 17:00, Goethe-Institut (вул.Харужай, 25/3, 4 паверх).

Ёсьць нагода:


7 лістапада 1790 году нарадзіўся беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які збудаваў палац-рэзыдэнцыю ўсіх віленскіх кіраўнікоў – ад Напалеона і графа Мураўёва да сёньняшняга прэзыдэнта Літвы.

8 лістапада 1883 году нарадзіўся мовазнаўца, гісторык і палітык, старшыня ўраду БНР Вацлаў Ластоўскі.

Там, дзе нас няма:


7 лістапада – Усенароднае сьвята віна ў Армэніі.

Цытата на памяць:


Вар'яцтвам рэвалюцыі было жаданьне ўсталяваць дабро на зямлі. Калі хочуць зрабіць людзей добрымі, мудрымі, свабоднымі, высакароднымі, то непазьбежна прыходзяць да жаданьня перабіць іх усіх. Анатоль Франс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG