Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня піў, не курыў, але ўдзельнічаў


Троцкі, Ленін і Каменеў. 1920
Троцкі, Ленін і Каменеў. 1920

7 лістапада Льву Троцкаму споўнілася б 130 гадоў. Напярэдадні гэтай даты ў Вялікай Брытаніі апублікаваная яго новая біяграфія ("Trotsky. A Biography"), напісаная вядомым брытанскім гісторыкам, прафэсарам Оксфардзкага ўнівэрсытэту Робэртам Сэрвісам. Гэта трэцяя, заключная частка яго біяграфічнай трылёгіі. Дзьве папярэднія – біяграфіі Леніна і Сталіна – сталі бэстсэлерамі. З Робэртам Сэрвісам гутарыць лёнданскі карэспандэнт Радыё Свабода Натальля Галіцына:

- Троцкаму падабалася сьцьвярджаць, што пасьля сьмерці Леніна ў рэвалюцыі было два шляхі, па якіх яна магла б разьвівацца: ягоны ўласны шлях і прынцыпова іншы, сталінскі. Сталінізм, паводле Троцкага, адрозьніваўся ад ягонай уласнай ідэалёгіі тым, што гэта быў шлях асабістай дыктатуры, рэпрэсіяў і няшчаднай эксплюатацыі сялянства. Аднак, вывучаючы жыцьцё і працы Троцкага, я выявіў значнае падабенства паміж маім героем і Сталіным. Троцкі таксама выступаў за аднапартыйную дзяржаву з адзінай ідэалёгіяй, за яе паскораную мадэрнізацыю і таксама лічыў, што сяляне мусяць заплаціць за гэта высокую цану.

Уяўленьні Троцкага пра сацыялізм не падобныя на “сацыялізм зь людзкім тварам”. Ён быў прыхільнікам вельмі жорсткага і рэпрэсіўнага палітычнага рэжыму. Аднак з-за ягоных бліскучых літаратурных працаў, незвычайнасьці асобы і трагічнай сьмерці Троцкі ператварыўся ў прывабную гістарычную постаць для многіх людзей на Захадзе. Сярод іх, дарэчы, ня толькі камуністы. У сваёй працы мне хацелася выправіць гэтую несправядлівасьць. Троцкі зусім ня быў добранькім чалавечкам, ня быў ён і памяркоўным лібэральным рэвалюцыянэрам.

Ленін, Троцкі і Сталін – аднаго поля ягады. Што іх аб'ядноўвала, дык гэта непахісная адданасьць дыктатуры і тэрору. Троцкі быў больш самаўпэўненым і больш харызматычным лідэрам, чым Сталін. Вядома, Сталін учыніў жахлівыя злачынствы, але й на сумленьні Троцкага велізарныя нявінныя ахвяры пры гвалтоўным ператварэньні Расеі ў камуністычную дзяржаву.

Цалкам інтэрвію чытайце на сайце расейскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG