Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землі ў Менску дэпутаты памянялі на ўчасткі ў Краснай Паляне


У Беларусі зьявіўся свой гарысты куток. На фота расейскія палітыкі з прэзыдэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым едуць над Краснай Палянай.
У Беларусі зьявіўся свой гарысты куток. На фота расейскія палітыкі з прэзыдэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым едуць над Краснай Палянай.

Па папярэднім узгадненьні зямельныя ўчасткі ў раёне сталічнай плошчы Бангалор, пасёлках Дразды і Ждановічы будуць перададзеныя ва ўласнасьць Расеі.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Аляксандар Літрэеў.

5 лістапада Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Расеі па ўзаемнай перадачы ва ўласнасьць і аб арэндзе зямельных участкаў. Згодна з пагадненьнем, Расея перадасьць ва ўласнасьць Беларусі зямельныя ўчасткі ў пасёлку Красная Паляна Адлерскага раёну Краснадарскага краю агульнай плошчай 16,32 гэктара, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG