“Я перадаў Андрэю Бандарэнку зварот ягоных сваякоў і аднадумцаў, якія заклікалі яго спыніць гэтую акцыю ў сувязі з яе небясьпекай для ягонага здароўя. Апошнімі днямі ён сапраўды стаў пачувацца вельмі дрэнна, значна схуднеў. Гэтым і было выклікана тое, што яго тэрмінова паклалі ў турэмны шпіталь. У выніку ён прыняў рашэньне спыніць галадоўку, але працягвае патрабаваць справядлівага разгляду сваёй скаргі ў касацыйнай інстанцыі”.
Паводле адваката Зьмітра Лаеўскага, працэс, на якім будзе разглядацца касацыйная скарга Андрэя Бандарэнкі ў Менскім гарадзкім судзе, яшчэ не прызначаны.
Паводле адваката Зьмітра Лаеўскага, працэс, на якім будзе разглядацца касацыйная скарга Андрэя Бандарэнкі ў Менскім гарадзкім судзе, яшчэ не прызначаны.