Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты паранілі беларускага капітана Сяргея Харлана


Капітан судна “Thai Union 3” Сяргей Харлан быў паранены ў руку пры захопе тунцалова самалійскімі піратамі ў Індыйскім акіяне 29 кастрычніка. Параненага капітана адвезьлі на бераг і шпіталізавалі, , паведамляе correspondent.net.

Паводле інфармацыі СМІ, судаўладальнік “Thai Union 3” вырашыў абмежаваць кантакты з прэсай, каб не дапусьціць уцечкі інфармацыі пра ход перамоваў зь піратамі.

Тунцалоў ішоў пад сьцягам Тайлянду. Экіпаж судна — 27 чалавек, у тым ліку 22 расейцы з Калінінградзкай вобласьці і капітан — беларус, які доўгі час пражывае ў Калінінградзе. Сям’я Сяргея Харлана — жонка і 10-гадовы сын — жыве ў Віцебску.

XS
SM
MD
LG