Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законапраект аб зьменах у выбарчым заканадаўстве да парлямэнту пакуль не дайшоў.

Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” заявіў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

“Калі ён будзе ў парлямэнце, тады ляжа і ў нас на стале. Цяпер яго ў адміністрацыі прэзыдэнта разглядаюць, вывучаюць, раяцца. Але, натуральна, тэрмін абмежаваны. Таму праца над гэтым законапраектам вядзецца актыўная”.

Ён адзначыў, што прапановы экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытутах АБСЭ, якія працавалі ў рабочай групе, “леглі ў аснову гэтага законапраекту. Прадстаўнікі БДІПЧ ужо сваё слова сказалі, і гэтае слова пачутае”.

Паводле Мікалая Лазавіка, “пры арганізаванай працы, цягам гэтай сэсіі, законапраект будзе разгледжаны. Пасьпее і Савет рэспублікі яго разгледзець”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG