Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя: ад сьвінога грыпу ў Беларусі ніхто не памёр


Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя ў інтэрвію дзяржаўным мэдыям паведамляюць, што колькасьць захворваньняў у краіне расьце. У прыватнасьці, у сераду, 4 лістапада, было заяўлена, што агульная колькасьць хворых на пнэўманію — 2154 чалавекі. 19 хворых памерлі і ў 7 зь іх выяўлены вірус сьвінога грыпу. Агулам на сьвіны грып захварэлі 85 чалавек. Гэта складае 8 % ад колькасьці выяўленых выпадкаў хваробы. Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэдні паказьнік сьмяротнасьці ад вірусу сьвінога грыпу ў сьвеце – менш за 1%. Ці можна паводле гэтага лічыць, што ў Беларусі захварэла 700 чалавек?

У адказ на такія пытаньні чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя раяць зьвярнуцца ў прэсавую службу.

Вось як гэта пракамэнтавала кіраўніца прэсавай службы Вольга Шульпіна:

“У нас у краіне за апошнія два тыдні памерлі 19 чалавек ад пнэўманіі. З гэтых людзей, якія памерлі ад пнэўманіі, ў нейкай колькасьці выяўлены вірус сьвінога грыпу. Але ад сьвінога грыпу - менавіта ад сьвінога грыпу - не памерла ніводнага чалавека. Людзі паміралі ад пнэўманіі. А тое, што ў біяматэрыяле быў выяўлены вірус, дык акрамя гэтага вірусу былі знойдзеныя і іншыя. І памёр чалавек не ад сьвінога грыпу, а ад пнэўманіі. Калі чалавек памірае ад грыпу, то гэта ён памірае ад інтаксыкацыі, ад абязвожваньня арганізму, ад ацёкаў галаўнога мозгу ці яшчэ ад чаго. У нас не зарэгістравана ніводнага такога выпадку”.

Вольга Шульпіна таксама паведаміла, што ад серады і да гэтага моманту ў прэсавую службу не паступала ніякіх новых зьвестак пра становішча з захворваньнямі пра грып і прастуду ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG