Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС Украіны: Кожны другі ўкраінец перахварэе на А/H1N1


Каля 60% украінцаў захварэюць на сьвіны грып, прагназуе дырэктар дэпартамэнту аховы здароўя і мэдыка-біялягічнай абароны Міністэрства надзвычайных становішчаў Украіны Аляксей Грамазін.

“Спэцыялісты прагназуюць некалькі хваляў павышэньня захворваньня на грып і вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі, а таксама А/H1N1, бо сярод насельніцтва няма праслойкі з імунітэтам да гэтага грыпу. Таму прагназуецца, што адсоткаў 60 — а можа, крыху больш альбо менш — насельніцтва краіны перахварэе на гэты грып”, заявіў Грамадзін.

Прадстаўнік МНС Украіны таксама выказаў здагадку, што наступная хваля павышэньня захворваньня на грып і вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі, а таксама вірусам А/H1N1 можа адбыцца ўжо ўвесну 2010 году, а трэцяя — увосень 2010 году, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG