Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ВУП Беларусь адстае ад большасьці посткамуністычных краінаў


Да 20-годзьдзя падзеньня бэрлінскай сьцяны штотыднёвік The Economist апублікаваў артыкул “Памятайма пра сьцены”, дзе падае лічбы па валавым унутраным прадукце (ВУП) былых камуністычных краінаў Эўропы за 2009 год.


Галоўная выснова артыкула ў тым, што нягледзячы на тое, што краіны Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы эканамічна зараз пачуваюцца значна лепш, чымся ў 1989 годзе, многія зь іх усё адно маюць ня надта прывабны імідж бедных краінаў. Напрыклад, Беларусь, хаця й паказвае меншае падзеньне ВУП за суседнюю Літву, у агульных лічбах адстае ад большасьці колішніх хаўрусьнікаў па сацлягеры.

Валавы унутраны прадукт (ВУП) былых камуністычных краінаў Эўропы за 2009 год (The Economist)
Зьмяненьне валавага ўнутранага прадукту (ВУП) былых камуністычных краінаў Эўропы ў 2009 годзе ў параўнаньні зь мінулым годам (The Economist)

Арыгінальны тэкст разьмешчаны ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG