Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Нямеччыны і Беларусі пракансультаваліся


Беларускую дэлегацыю на кансультацыях ачоліў намесьнік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, нямецкую — упаўнаважаны МЗС ФРГ па сувязях з краінамі Ўсходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі амбасадар Ганс-Дытэр Лукас.

Разгледжаныя пытаньні разьвіцьця двухбаковых адносінаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сфэры, ходу дыялёгу па лініі Беларусь-ЭЗ, тэматыка ўзаемадзеяньня паміж Рэспублікай Беларусь і ФРГ у рамках міжнародных арганізацый, іншыя пытаньні, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць. Намечаны шэраг канкрэтных крокаў па далейшым разьвіцьці беларуска-германскага супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG