Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепшыя матэрыялы чацьвярга паводле вэрсіі грамадзкага рэдактара тыдня Мікалая Петрушэнкі.


Чацвер для грамадскага рэдактара тыдня – гэта палова пройдзенай працы. Зараз ужо на сваiх папярэднiкау нельга сьпісаць хібы. Набыты досьвед і практыка дазваляюць мне заўважыць, што ў рэакцыі ёсьць так бы мовіць унутраныя рэзэрвы, каб зрабіць размову са слухачамі больш цікавай, зьмястоўнай і пасьлядоўнай

Першае месца – супэрпрыз аддаю раптоўна цікаваму матэрыялу Іны Студзінскай "Аляксандар Лукашэнка назваў фармацэўтычныя кампаніі супэркарумпаванымі структурамі".

Пакуль Лукашэнка разважаў аб імпэрыяліста-манапалістах, журналіст павярнуўся да айчынных вытворцаў і лічбам ды фактамі прадэманстраваў нам, што прырода рынкавых зносін адна. Лекі, як і ўся вытворчасьць тавараў й паслугаў ёсьць тавар. Цікавая атрымалася дыялектыка. У стыл Карла Маркса, які дзесяцигодздзі дасьледавау гэта ўяўленьне, імя якому -–тавар.

Другое месца – рэпартаж "Хворыя на калідорах" Алега Грузьдзіловіча. Наведвальнікі сайту ўбачыли, а радыёслухачы пачулі даволі тыповыя зьявы. Матэрыял журналіста рэльефна сьведчыць, што у нас галоўная хвароба ні грып з пнэўманіяй і сухотамі. Наша грамадзкасьць і асабліва дзяржава мае патрэбу ў адным дыягназе – шызафранія. Раздваеньне: адны бачаць сваё, што іх хвалюе, а іншыя ўсе намаганьні накіроўваюць на тое, каб спраўдзіць тэорыю аб дынамічным разьвіцьці і эфэктыўнасьці мадэлі аля-Лукашэнка.

Трэцяе месца – за цыкл тых матэрыялаў, якія адлюстроўваюць паездку Лукашэнкі ва Ўкраіну. Але не хапіла літаральна некалькіх кропель гумару, каб зрабіць яго больш цікавым цикава.

Чацвёртае месца – матэрыялу "Асабісты рэцэпт міністра Жарко супраць грыпу", які падрыхтаваў Уладзімер Глод.
Як высьвятляецца, дэпутатка Сьвятлана Шылава – адна з самых дасьведчаных у мэдычных справах. Раней яна працавала лекарам, а цяпер намесьніца старшынш парлямэнцкай камісіі па ахове здароўя. Кажа, што трэба менш наведваць грамадзкія месцы. Але ж нашы жанчыны ходзяць на рынак, змушаныя браць з сабой дзяцей, нават цяжарныя ідуць на рынак, каб купіць там таньнейшыя тавары.

Пятае месца аналітыцы Дракахруста і Федуты. За тое што яны нам адлюстравалі ня толькі шызафрэнію беларускай улады, але ж і падазроныя паводзіны эўрапейскіх чыноўнікаў. Як чуем, нектаорыя зь іх падыгрываюць палітыцы Лукашэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG