Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС загаварыў пра рэнэсанс у стасунках з Эўразьвязам


У адносінах Беларусі з Эўразьвязам наступае рэнэсанс, заявіў сёньня начальнік упраўленьня аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Ўладзімір Скварцоў.

“У апошнія паўтара года мы нагналі страчанае за папярэднія 10 гадоў (…) Дзесяцігадовае маўчаньне ў нашых адносінах не прынесла нічога добрага”, — цытуе дыплямата БелТА.

Скварцоў канстатаваў, што дзякуючы цярплівым намаганьням Менску і Брусэлю сустрэчныя крокі дазволілі пераламаць нэгатыўныя тэндэнцыі.

“Беларусь зацікаўлена ў Эўразьвязе з пункту гледжаньня дадатковых імпульсаў мадэрнізацыі, перш за ўсё ў эканамічнай сфэры. У сваю чаргу, Беларусь адыгрывае важную для ЭЗ ролю транзытнага калідору і гаранта стабільнасьці”, — сказаў прадстаўнік МЗС.
XS
SM
MD
LG