Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэце “Мар’інагорскай” пакуль ня быць


Міністэрства інфармацыі вярнула дакумэнты на рэгістрацыю заснавальніку недзяржаўнай грамадзка-палітычнай рэгіянальнай газэты “Мар’інагорская”.

У афіцыйным адказе міністэрства спаслалася тое, што рэдакцыя выданьня ня мае юрыдычнага адрасу.

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці, сказала Вольга Кульчанка, заснавальніца і дырэктарка прыватнага выдавецкага прадпрыемства “Тэлеграф-Інфа” — юрыдычнай асобы, якая выступае рэдакцыяй газэты.

Заснавальніца будзе дамагацца паўторнага разгляду дакумэнтаў, паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

14 кастрычніка арандадаўца офісу рэдакцыі — мясцовы прыватны прадпрымальнік — паведаміў, што Пухавіцкі райвыканкам прымусіў яго скасаваць дамову арэнды.

Паводле Кульчанкі, скасаваньне ня мела законнай падставы і супярэчыла ўмовам арэнднай дамовы. Таму пытаньне было вырашана ў той жа дзень, і газэта захавала за сабой юрыдычны адрас.
XS
SM
MD
LG