Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля, хутчэй за ўсё, абвесьціць вырак у крымінальнай справе супраць верніка царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка.

З падачы гарадзкога ваенкамату пракуратура абвінаваціла яго ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу. Паводле Крымінальнага кодэксу гэта кваліфікуецца як злачынства супраць інтарэсаў службы і караецца штрафам, абмежаваньнем альбо пазбаўленьнем волі на 2 гады.

Дзьмітры Смык жа дамагаецца альтэрнатыўнай службы, нават калі яна будзе даўжэйшаю, чым вайсковая. Пра гэта ён заявіў у судзе. Рэлігійныя перакананьні маладога чалавека — дарэчы, бацькі непаўналетняй дачкі — не дазваляюць яму браць у рукі зброю альбо нейкім іншым чынам падтрымліваць войска.

Папярэдняе паседжаньне суду было перанесена на сёньня, бо Міністэрства абароны не даслала сваіх тлумачэньняў наконт альтэрнатыўнай службы, якая гарантаваная Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і прадугледжана Законам “Аб усеагульным вайсковым абавязку і ваеннай службе”.

Прадстаўнікі гарадзкога ваенкамату Вячаслаў Цацарын і Алег Бурсевіч патлумачылі суду, што ва ўказе прэзыдэнта пра летні прызыў у беларускія ўзброеныя сілы гаварылася толькі пра тэрміновую службу й службу ў рэзэрве, а пра альтэрнатыўную — нават ня згадвалася.

Гарадзкая прызыўная камісія на заяву верніка Смыка пра тое, каб прайсьці альтэрнатыўную службу, адказала адмовай, бо закон пра альтэрнатыўную службу ў Беларусі дагэтуль не прыняты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG